Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f198c0e49427ac6a.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты з нямецкімі журналістамі

12 мая 2026

 

12 мая 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта сустрэўся з нямецкімі журналістамі Евай Пелі і Ціла Грэзерам, якія наведваюць нашу краіну ў рамках інфармацыйнай паездкі. 

Намеснік Міністра выказаў удзячнасць Е.Пелі за паспяховую падрыхтоўку разгорнутага інтэрв'ю з ім па тэматыцы захавання гістарычнай памяці, стану і перспектыў нармалізацыі беларуска-германскіх адносін, якое было апублікавана 9 мая 2026 г. у буйной германскай газеце «Берлінер Цайтунг».

І.Сякрэта адказаў на пытанні журналістаў па шырокім спектры актуальных тэм міжнароднай палітыкі, растлумачыў падыходы нашай краіны да фарміравання архітэктуры Еўразійскай бяспекі, развіцця інтэграцыі з Расіяй у фармаце Саюзнай дзяржавы, выбудоўвання дыялогу з ЗША, пазначыў спадзяванні Мінска ў дачыненні да ЕС, Германіі і заходніх краін – суседзяў Беларусі, у тым ліку ў разрэзе ўведзеных імі антыбеларускіх абмежавальных мер.

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі акцэнтаваў міралюбівы характар знешняй палітыкі нашай краіны, шмат у чым абумоўлены яе трагічнай гісторыяй, важкі ўнёсак Беларусі ў працэс распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.

У сваю чаргу нямецкія журналісты падзяліліся ўражаннямі ад паездкі па Беларусі, наведвання мерапрыемстваў з нагоды Дня Перамогі, зносін з людзьмі. Выказалі намер і далей садзейнічаць прасоўванню ў еўрапейскай медыяпрасторы аб'ектыўнай і цэласнай інфармацыі пра нашую краіну.

Плануецца, што найбліжэйшым часам па выніках сустрэчы ў МЗС будзе падрыхтаваны цыкл публікацый у замежных СМІ.