Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f185125e9f5af845.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Генеральным дырэктарам ФАО

02 чэрвеня 2026

 

2 чэрвеня 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Генеральным дырэктарам Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дун'юем, які прыбыў з візітам у Беларусь для ўдзелу ў Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2026».

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з ФАО, а таксама месца і ролю арганізацыі ў забеспячэнні харчовай бяспекі.

Максім Рыжанкоў падкрэсліў важнасць узаемадзеяння з ФАО, якая прадстаўляе экспертную падтрымку Беларусі ў сферах сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя. Выказаў надзею на хуткае завяршэнне работы па ўзгадненні краінавай праграмы супрацоўніцтва на 2026–2030 гады.

 
 

Асаблівая ўвага падчас перамоў нададзена пытанню санкцыйных абмежаванняў у дачыненні да экспарту беларускіх калійных угнаенняў.

Міністр азнаёміў Генеральнага дырэктара з двухбаковымі праграмамі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з краінамі Азіі і Афрыкі па ўмацаванні патэнцыялу іх аграпрамысловага комплексу. Выказаў зацікаўленасць у падключэнні Беларусі да праектаў і праграм ФАО для дзяржаў з гэтых рэгіёнаў у мэтах выкарыстання назапашанага нашай краінай вопыту і наяўных тэхналогій для вырашэння іх задач у галіне развіцця сельскай гаспадаркі.

 
 

Цюй Дун'юй адзначыў унёсак Беларусі ў забеспячэнне глабальнай харчовай бяспекі. Генеральны дырэктар таксама праінфармаваў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі пра ход рэалізацыі рэформы ФАО, накіраванай у тым ліку на мадэрнізацыю сістэмы кіравання арганізацыяй.