18 кастрычніка 2024 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь Ібрагімам Салімам Махамедам аль-Мушаррахам.
Падчас сустрэчы субяседнікі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння, каардынацыю работы на шматбаковых пляцоўках, уключаючы новыя перспектыўныя фарматы супрацоўніцтва, а таксама графік маючых адбыцца сумесных мерапрыемстваў.