16 верасня 2024 г. у Саборы Святога Францішка Ксаверыя г.Гродна адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння маркі, выпушчанай у рамках сумеснага беларуска-ватыканскага паштовага праекта на тэму «Іканапіс» з выявай цудатворнага абраза Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай).
Сумесным выпускам паштовай маркі Беларусь і Ватыкан сімвалічна пацвердзілі сваё супрацоўніцтва і блізкасць поглядаў на пытанні агульначалавечых каштоўнасцей, у тым ліку ў сферы міжнародных адносін.
Да даведкі: Праект паштовай маркі "Цудатворны абраз Божай Маці Студэнцкай у Гродне", прымеркаванай да 360-годдзя знаходжання дадзенага абраза на Гродзеншчыне, падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфармацыі, РУП "Белпошта" сумесна з Міністэрствам замежных спраў, Поштай Ватыкана і Апостальскай Нунцыятурай.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Антэ Йозіч, намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Ганна Рабава, Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, старшыня Каталіцкага епіскапата арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, а таксама прадстаўнікі абласной канфесій.
У сваім выступленні Ю.Амбразевіч адзначыў адкрыты і даверны характар беларуска-ватыканскіх адносін, блізкасць пазіцый кіраўніцтва Мінска і Ватыкана па найбольш актуальных пытаннях сучаснасці, плённасць шматгадовай сумеснай работы па шырокім коле пытанняў як на двухбаковым трэку, так і на пляцоўках міжнародных арганізацый.