5 мая 2025 г. у рамках рабочага візіту ў г.В'енцьян Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Лаоса Майтхонгам Тхамавонгса.

Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай сферах, разгледзелі ход рэалізацыі дасягнутых раней дамоўленасцей.
Адзначана зацікаўленасць у прасоўванні «народнай дыпламатыі», якая адыгрывае важную ролю ва ўмацаванні міждзяржаўных сувязей.
Таксама адбыліся асобныя сустрэчы Пасла Ул.Баравікова з Міністрам унутраных спраў Лаоса Вілайвонгам Буддакхамам, Міністрам фінансаў Лаоса Сантыпхабам Пхамвіхане, намеснікам Міністра энергетыкі і шахт Лаоса Чансавенгам Бунгнонгам, падчас якіх быў разгледжаны шырокі спектр пытанняў развіцця супрацоўніцтва ў профільных галінах.