20 студзеня 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктара Дзенісенка з Міністрам сельскай гаспадаркі Таджыкістана, сустаршынёй Беларуска-Таджыкскай Міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Курбонам Хакімзада.
Разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, перспектывы далейшага развіцця прамысловай кааперацыі.
Падкрэслена важнасць сумеснай работы ў рамках Беларуска-Таджыкскай Міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.