Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f0579b0915c0e241.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Еўрапейскім камісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС

30 студзеня 2018

30-01-2018

30 студзеня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханэсам Ханам, які наведвае нашу краіну з рабочым візітам.

Падчас сустрэчы бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам. Адбыўся абмен думкамі аб перспектывах развіцця палітычнага дыялогу, удзелу Беларусі ў ініцыятыве ЕС “Усходняе партнёрства”, прыцягненні інвестыцый і спрашчэнні доступу тавараў на рынкі адзін аднаго, засваенні сродкаў тэхнічнага садзейнічання ЕС, а таксама аб сітуацыі ў рэгіёне.

русская версия      English version