22 студзеня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрыя Сянько з Генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) Уладзімірам Норавым.
Падчас размовы бакі абмяняліся думкамі аб перспектывах эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва на прасторы ШАС.
Ю.Сянько запэўніў аб гатоўнасці Беларусі актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх сферах дзейнасці Арганізацыі, прытрымлівацца прынцыпу ”шанхайскага духу“.