18 лютага 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Андрэя Молчана з намеснікам Міністра эканомікі, фінансаў і знешняга гандлю, прэзідэнтам міжнароднага цэнтра прамысловых інвестыцый Венесуэлы Гектарам Сілва і намеснікам Міністра аховы здароўя Венесуэлы Херарда Брысэньё.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны перспектывы развіцця ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы, а таксама вызначаны канкрэтныя сферы дзелавога ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі.
Бакі таксама разгледзелі пытанні пашырэння беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва ў галіне медыцыны і ўзгаднілі далейшыя крокі па развіцці дагаворна-прававой базы ў гэтай сферы.