21 мая 2024 г. адбылася тэлефонная размова Міністра Сяргея Алейніка з сербскім калегам Марко Джурычам.
У духу традыцыйна канструктыўных двухбаковых адносін абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў.
Пацверджана ўзаемная гатоўнасць да ўмацавання супрацоўніцтва, прадаўжэння палітычнага і міжгаліновага дыялога. Абмеркаваны перспектывы кантактаў на бягучы год.
Асобна разгледжана праблематыка ўзаемнай падтрымкі на шматбаковых пляцоўках, перш за ўсё, у сістэме ААН. Бакі канстатавалі блізкасць падыходаў і ўзаемнае імкненне прадаўжаць скаардынаваную дзейнасць у мэтах вырашэння ключавых пытанняў міжнароднага парадку дня.
Выяўлены настрой абедзвюх краін супрацьстаяць спробам скажэння асобных гістарычных падзей на Балканах.