14 красавіка 2024 г. у рамках афіцыйнага візіту ў Алжыр Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка прыняў Прэзідэнт краіны Абдэльмаджыд Тэббун.
У рамках сустрэчы Кіраўніку алжырскай дзяржавы перададзена пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з канкрэтнымі прапановамі па развіццю двухбаковага супрацоўніцтва.
Бакі канстатавалі канструктыўны характар беларуска-алжырскіх адносін і супадзенне пазіцый дзвюх краін па большасці актуальных міжнародных пытанняў, у тым ліку аб прызнанні разнастайнасці шляхоў развіцця незалежных дзяржаў.
Абмеркаваны шэраг тэм двухбаковага супрацоўніцтва і праэкты вытворча-тэхнічнай кааперацыі.
Асобна закранута праблематыка ўзаемадзеяння ў сферах адукацыі, навукі, тэхналогій, аховы здароўя і турызму.
Асабліва падкрэслена неабходнасць далейшай актывізацыі ўсяго спектра кантактаў, у тым ліку абмены візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях.