13 верасня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Пакістана па справах Еўропы Мухамадам Салімам.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны шырокі спектр актуальных пытанняў стану беларуска-пакістанскіх адносін, у тым ліку працэс рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым і высокім узроўні.
Асобная ўвага нададзена арганізацыі двухбаковых мерапрыемстваў, запланаваных на найбліжэйшыя месяцы.
Бакі акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці падтрымання намечанага курсу на ўмацаванне палітычнага, гандлёва-эканамічнага і іншага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам.