14-05-2019
14 мая 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з дэлегацыяй супрацоўнікаў сакратарыята Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на чале з дырэктарам аддзела дэпартамента па палітычных пытаннях, мірабудаўніцтве і міратворчых аперацыях сакратарыята ААН Левентам Білманам.
А.Дапкюнас засяродзіў увагу кіраўніка рэгіянальнага падраздзялення сакратарыята ААН на ініцыятывах Беларусі па захаванні міру у рэгіёне, наладжванні шырокага міжнароднага дыялогу дзеля прадухілення канфліктаў і ўмацавання даверу паміж краінамі.
Л.Білман высока ацаніў ролю Беларусі ў арганізацыі перамоўнага працэсу па ўрэгуляванні канфлікта ва Украіне. Ён таксама станоўча адзначыў дзейнасць Беларусі па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця і ініцыятывы краіны па аб’яднанні намаганняў дзяржаваў рэгіёну і спрыянні абмену перадавым вопытам працы ў гэтай галіне.
Суразмоўцы абмеркавалі перспектывы пашырэння ўдзелу Беларусі ў міратворчых аперацыях ААН, а таксама закранулі шэраг пытанняў, якія тычацца магчымасцяў паглыблення ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ААН па іншых кірунках дзейнасці.
Абмеркаваны ход падрыхтоўкі сумеснай міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам ва ўсіх яго праявах, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, якая мае адбыцца ў Мінску ў верасні 2019 г.
А.Дапкюнас і Л.Білман пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым падтрыманні практыкі рэгулярных палітычных кантактаў паміж кіраўніцтвам Беларусі і сакратарыятам ААН.