30-10-2019
30 кастрычніка 2019 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Ірак у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Хайдарам Мансурам Хадзі з нагоды завяршэння Паслом дыпламатычнай місіі.
Падчас сустрэчы У.Макей і Х.М.Хадзі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-іракскіх адносін і выказалі імкненне да пашырэння ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах, асабліва адзначыўшы патэнцыял, які існуе ў развіцці гандлёва-эканамічных сувязяў.
Міністр замежных спраў Беларусі даў высокую ацэнку дзейнасці Пасла Ірака, накіраваную на ўмацаванне беларуска-іракскага супрацоўніцтва і збліжэнне народаў дзвюх краін.