Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/eba740d2acce9d22.html

Аб удзеле Часовага паверанага Беларусі К.Смаль у саміце Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў

02 чэрвеня 2025

 

29-30 мая 2025 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Кацярына Смаль прыняла ўдзел у XXX пасяджэнні Савета міністраў Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў (АКД) і Х саміце кіраўнікоў дзяржаў АКД, якія адбыліся ў г.Картахене і г.Мантэрыі адпаведна.

 
 

Беларусь прыняла ўдзел у мерапрыемствах у якасці краіны-назіральніка ў Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў.

Адбыліся сустрэчы дыпламата з кіраўнікамі дэлегацый шэрагу дзяржаў-удзельніц і дзяржаў-назіральніц Асацыяцыі. Беларусь настроена на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з краінамі АКД.