Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ea6a68da84ec54f7.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Глаза з намеснікам Міністра замежных спраў Турцыі

25 красавіка 2025

 

25 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Анатоль Глаз сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Турцыі Берыс Экінджы, якая курыруе адносіны з Беларуссю.

Бакі канстатавалі канструктыўны характар і высокую інтэнсіўнасць беларуска-турэцкіх адносін.

Асноўная ўвага была нададзена практычным пытанням двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Вызначаны ключавыя пытанні на прапрацоўку ў бліжэйшы час, уключаючы мерапрыемствы па розных напрамках супрацоўніцтва і графік двухбаковых кантактаў на розных узроўнях.

Дадаткова абмеркаваны ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках і сітуацыя ў рэгіёне, пытанні ўзаемнай падтрымкі і сумеснага прасоўвання ініцыятыў, накіраваных на падтрыманне глабальнай бяспекі.