Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ea46cb96321187e5.html

Аб уступленні ў сілу для Беларусі Канвенцыі аб заснаванні Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі

13 лютага 2026

 

13 лютага 2026 г. Канвенцыя аб заснаванні Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі ўступіла ў сілу для Рэспублікі Беларусь, якая з'яўляецца дзяржавай – заснавальніцай арганізацыі і актыўна брала ўдзел у распрацоўцы яе статута і правіл работы.

Для даведкі: Міжнародная арганізацыя па медыяцыі з'яўляецца першай у свеце міжурадавай арганізацыяй для вырашэння міжнародных спрэчак праз медыяцыю. Ключавы прынцып медыяцыі – узаемапрымальнае для абодвух бакоў рашэнне рознагалосся на ўмовах эканамічнай эфектыўнасці і хуткага ажыццяўлення працэдур.

У фокусе работы арганізацыі, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Ганконгу, – аказанне паслуг медыяцыі для вырашэння міждзяржаўных і прыватна-прававых спрэчак.

Канвенцыя ўступіла ў сілу для 12 з 39 дзяржаў, якія яе падпісалі.