25 лістапада 2022 г. адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Палнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюнам.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах, а таксама падрыхтоўку двухбаковых мерапрыемстваў, запланаваных да правядзення на бліжэйшы час.