14-01-2020
13 студзеня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Уладзіміра Чушава з Маршалам Сената Польшчы Томашам Гродзкiм.
Бакі разледзелі шырокі спектр пытанняў беларуска-польскага супрацоўніцтва. Абмеркавана роля міжпарламенцкіх сувязей у развіцці адносін паміж Беларусью i Польшчай, у тым ліку перспектыўныя кантакты паміж парламентарыямі дзвюх краін.