Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/e93b7ee6bef9e2d6.html

Заява Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з рашэннем польскіх уладаў выслаць беларускага дыпламата

09 верасня 2025

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь рашуча асуджае беспадстаўнае рашэнне польскіх уладаў выслаць беларускага дыпламата.

Мяркуем, што гэта элемент скаардынаванай з чэшскім бокам правакацыйнай палітыкі ў адрас беларускай дзяржавы з мэтай далейшага нагнятання напружанасці як у міждзяржаўных адносінах, так і ў рэгіёне ў цэлым.

Гэтыя меры не застануцца без адказу. Рашэнне беларускага боку будзе абнародавана ў найбліжэйшы час.