11 лютага 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Юрый Ярашэвіч сустрэўся з першым намеснікам Генеральнага дырэктара Міністэрства замежных спраў Ізраіля Якавам Ліўне.

Суразмоўцы абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, асабліва акцэнтаваўшы значнасць захавання гістарычнай памяці пра трагедыі Другой сусветнай вайны і Халакоста. У гэтым кантэксце разгледжаны ход рэалізацыі праекта па стварэнні музея Халакоста і супраціўлення ў г.Навагрудку.
Падкрэслена, што беларуская дзяржава надае асаблівую ўвагу захаванню аб'ектаў, гістарычна значных для абедзвюх краін, уключаючы нядаўняе аднаўленне будынка яўрэйскай іешывы ў г.Валожыне.
Абмеркавана таксама садзейнічанне ўдзелу беларускага боку ў рэлігійных мерапрыемствах у Ізраілі, у тым ліку ў цырымоніі сыходжання Жыватворнага агню ў Іерусаліме.
З улікам пражывання ў краіне каля 1500 ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС асобная ўвага была нададзена правядзенню ў Ізраілі значных мерапрыемстваў, прысвечаных 40-годдзю чарнобыльскай трагедыі.