14 лістапада 2024 г. Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжанам Вэньчуанем.
Суразмоўцы абмеркавалі вынікі II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая прайшла 31 кастрычніка - 1 лістапада 2024 г. Прадстаўнік Кітая павіншаваў беларускі бок з паспяховым правядзеннем гэтага мерапрыемства.
У ходзе сустрэчы была адзначана важнасць далейшай работы па пабудове роўнай і непадзельнай архітэктуры бяспекі на еўразійскім кантыненце і фарміраванні новага шматпалярнага светаўладкавання, што адпавядае інтарэсам усіх членаў міжнароднай супольнасці.
Бакі абмяняліся думкамі аб узаемадзеянні Беларусі і Кітая ў міжнародных арганізацыях, у першую чаргу ў ААН. Пацвердзілі нязменна высокі ўзровень супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі на шматбаковых пляцоўках у рэчышчы стратэгічнага партнёрства Мінска і Пекіна.
Суразмоўцы абмеркавалі ход рэалізацыі кітайскай ініцыятывы па стварэнні Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі, у тым ліку крокі па яе сумесным прасоўванні сярод дзяржаў - членаў СНД.