3–5 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Раман Раманоўскі прыняў удзел у форуме «Культура, спадчына, мастацтва, наратывы, дыпламатыя і інавацыі 2025», які прайшоў у г.Дэнпасар, правінцыя Балі, Інданезія.
Выступаючы на пленарным пасяджэнні форуму, Пасол падкрэсліў намаганні, што робяцца ў Беларусі, каб захоўваць і аднаўляць помнікі гісторыі і культуры, папулярызаваць беларускія аб'екты культурнай, прыроднай і нематэрыяльнай спадчыны на міжнародным узроўні, у тым ліку шляхам іх уключэння ў спісы сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, падтрымліваць міжкультурны дыялог ў інтарэсах умацавання міру і ўзаемаразумення.
На палях форуму адбылася сустрэча кіраўніка дыпмісіі з Міністрам культуры Інданезіі Фадлі Зонам. Суразмоўцы абмеркавалі перспектывы рэалізацыі сумесных беларуска-інданезійскіх культурных праектаў.
Адбылася таксама сустрэча Р.Раманоўскага з губернатарам правінцыі Балі Ваянам Костарам.
Бакі адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, гандлёва-эканамічных і турыстычных абменаў паміж Беларуссю і Інданезіяй.