23 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з сектаральным Віцэ-прэзідэнтам па пытаннях планавання – Міністрам планавання Венесуэлы Рыкарда Хасэ Менэндэсам Прыета.

У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел Міністр прамысловасці і нацыянальнага гандлю Венесуэлы Луіс Антоніа Вільегас Рамірэс, намеснік Міністра прамысловасці і нацыянальнага гандлю Венесуэлы Хасэ Хаўер Эрнандэс Кастыльё, прэзідэнт венесуэльскай карпарацыі аўтамабільнай прамысловасці «Карсааўта» Мілейдзі Андрэіна Бастыдас Мантылья.
Суразмоўцы падрабязна абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва ў прамысловай сферы з акцэнтам на двухбаковых праектах па зборцы аўтатрактарнай і грузавой тэхнікі на пляцоўках сумесных прадпрыемстваў у штаце Барынас. Абмяняліся думкамі наконт прыярытэтаў і мадальнасцей ўзаемадзеяння ў гэтай галіне. Дамовіліся пра правядзенне ў найбліжэйшай будучыні серыі мерапрыемстваў на экспертна-тэхнічным узроўні ў мэтах інтэнсіфікацыі кааперацыйных сувязей.