Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/e78e2fb071942ed7.html

Аб уручэнні Пастаянным прадстаўніком Беларусі Ю.Амбразевічам даверчых лістоў Генеральнаму дырэктару Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый

11 верасня 2025

 

11 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле і Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО) і іншых міжнародных арганізацыях у г.Рыме Юрый Амбразевіч уручыў даверчыя лісты Генеральнаму дырэктару ФАО Цюй Дун'юю.

Падчас размовы, якая адбылася пасля ўручэння, бакі прадметна абмеркавалі не толькі пытанні супрацоўніцтва нашай краіны з ФАО, але і стан глабальнай харчовай бяспекі. 

Асобна спыніліся на тых мерах, якія могуць і павінны быць прыняты ў рамках мандата ФАО пры падтрымцы Беларусі для рэальнай барацьбы з голадам на планеце. 

Паводле звестак штогадовых даследаванняў ФАО, МФСР, ЮНІСЕФ, СХП і СААЗ, узровень харчовай бяспекі ў Беларусі адзін з самых высокіх у свеце, аднак у многіх краінах сітуацыя з голадам застаецца вельмі напружанай. 

Адным з фактараў, якія непасрэдна ўплываюць на глабальную харчовую бяспеку, паводле звестак тых жа даследаванняў, з'яўляюцца аднабаковыя прымусовыя меры або санкцыі, якія ўводзяцца без аглядкі на лёсы сотняў мільёнаў людзей.