26 верасня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла і Шматнацыйнай Дзяржаве Балівія па сумяшчальніцтве Андрэй Молчан уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Шматнацыйнай Дзяржавы Балівія Луісу Арсе.
У ходзе перагавораў адбыўся абмен думкамі па шырокаму колу пытанняў.
Прэзідэнт Балівіі выказаў зацікаўленасць у беларускай сельскагаспадарчай тэхніцы, памене досведам аграрнай вытворчасці, а таксама ўзаемадзеянні ў сферы навукі і тэхналогіі.
Суразмоўцы сышліся ў думцы, што адносіны Беларусі і Балівіі маюць высокі патэнцыял, які трэба аператыўна рэалізоўваць.