Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/e5f1aaf48ed8fb8f.html

Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з правядзеннем міжкарэйскага саміту

20 верасня 2018

20-09-2018

Рэспубліка Беларусь вітае дамоўленасці, дасягнутыя Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам і Старшынёй Дзяржаўнага савета Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ынам падчас саміту ў Пхеньяне.

Поспех перагавораў быў забяспечаны дзякуючы волі лідэраў і народаў дзвюх краін да дасягнення міжкарэйскага ўрэгулявання, забеспячэння стабільнасці і мірнага развіцця на Карэйскім паўвостраве.

Выказваем надзею, што вынікі перагавораў паслужаць добрай асновай для далейшага пашырэння кантактаў і ўзаемадзеяння паміж усімі зацікаўленымі бакамі.

русская версия   English version