22 красавіка 2026 г. саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН у г.Жэневе Ганна Клют прыняла ўдзел у Рэгіянальным форуме Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН па ўстойлівым развіцці, які праходзіць 21–22 красавіка ў г.Жэневе.
Прадстаўнік Беларусі праінфармавала ўдзельнікаў форуму аб дзяржаўнай палітыцы па забеспячэнні патрэбнасцей насельніцтва і эканомікі ў надзейнай, даступнай і чыстай энергіі ў кантэксце рэалізацыі глабальнага Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Падкрэсліла, што значнаму прагрэсу ў гэтай сферы садзейнічаюць увод у эксплуатацыю Беларускай АЭС, мадэрнізацыя энергасістэмы, пашырэнне выкарыстання мясцовых аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама ўкараненне энергаэфектыўных і інавацыйных тэхналогій, што адпавядае глабальнай мэце ў галіне ўстойлівага развіцця.
Беларускі дыпламат пацвердзіла зацікаўленасць нашай краіны ў прагматычным міжнародным супрацоўніцтве па пытаннях цыфравізацыі энергетыкі, развіцця электратранспарту і назапашвання энергіі, якія асабліва актуальны ў святле планаў па пашырэнні нацыянальнай ядзерна-энергетычнай праграмы.
Акрамя таго, падчас круглага стала па абмене вопытам "Мэта 6 у галіне ўстойлівага развіцця "Чыстая вада і санітарыя"" атрымалі высокую ацэнку дасягнення дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў гэтай сферы: у дакладзе ААН/ПРААН "Паказчыкі развіцця чалавека" Беларусь аднесена да групы краін са 100%-ным устойлівым доступам насельніцтва да палепшаных крыніц вады.