10 чэрвеня 2021 г. у г.Маскве (Расія) адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалая Барысевіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Тайланда ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Сасіватам Вонгсінсаватам.
Падчас размовы акцэнт быў зроблены на гатоўнасці гарманічнага развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое адказвае патэнцыялу дзвюх краін.
Бакі таксама абмеркавалі абмен дэлегацыямі дзелавых колаў, стан дагаворна-прававой базы, спрашчэнне візавага рэжыму.