10 чэрвеня 2021 г. у г.Маскве (Расія) адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалая Барысевіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Малайзіі ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Балам Чадранам Тарманам.
Падчас сустрэчы быў абмеркаваны ўвесь комплекс двухбаковага супрацоўніцтва з Малайзіяй з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і пошук новых форм супрацоўніцтва. Малазійскаму боку было прапанавана ў бліжэйшы час правесці чарговы раўнд палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, а таксама распрацаваць дарожную карту супрацоўніцтва.