Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/e471c209036d1ed5.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Молчана з Прэзідэнтам Венесуэлы

01 жніўня 2025

 

30 ліпеня 2025 г. з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Венесуэла Андрэй Молчан быў прыняты Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадура.

Бакі абмеркавалі ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венесуэлай ва ўсіх сферах, якія маюць узаемную цікавасць.

Прэзідэнт Венесуэлы ўзнагародзіў пасла ордэнам Франсіска дэ Міранда першай ступені за асабісты ўклад ва ўмацаванне адносін дзвюх краін.