13 верасня 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя Вячаслава Брыля з Міністрам замежных спраў Нігерыі Юсуфам Майтама Тугарам.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны бягучы стан узаемадзеяння і перспектыўныя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі і Нігерыі ў розных галінах, фарміраванне дагаворна-прававой базы, а таксама пытанні прапрацоўкі візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях.