2 красавіка 2025 г. у г.Маскве адбылася сустрэча Пасла па адмысловых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Лучанка са Спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па справах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Бахціерам Хакімавым.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў рамках ШАС, у тым ліку рэалізацыю рашэнняў аб паэтапным удасканаленні дзейнасці Арганізацыі.
Асаблівая ўвага нададзена падрыхтоўцы будучых мерапрыемстваў найвышэйшага і высокага ўзроўняў, улічваючы расійскае старшынства ў Савеце кіраўнікоў урадаў дзяржаў – членаў ШАС.