30 красавіка 2024 г. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палестына ў Рэспубліцы Беларусь Ахмедам Махамедам аль-Мадбухам.
Суразмоўцы абмяняліся меркаваннямі аб існуючай сітуацыі ў рэгіёне Блізкага Усходу, а таксама перспектывах нармалізацыі сітуацыі ў Сектары Газа.
Выказаліся за найхутчэйшае справядлівае вырашэнне палестына-ізраільскага канфлікту, для чаго неабходна палітычная воля, аднаўленне перагаворнага працэсу і актывізацыя намаганняў усіх уцягнутых і зацікаўленых бакоў.
З нагоды назначэння ў Палестыне новага ўрада С.Алейнік перадаў віншавальныя пасланні беларускага боку і выказаў надзею на прадаўжэнне сумеснай работы па развіццю двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах.