23 сакавіка 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь Кудакваша Лоўрэнса Ганіва.
Падчас сустрэчы адбыўся прадметны абмен думкамі па шырокаму колу пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Бакі канстатавалі інтэнсіфікацыю беларуска-зімбабвійскага ўзаемадзеяння. Асаблівы акцэнт быў зроблены на выкананні дамоўленасцей, дасягнутых па выніках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў Зімбабвэ.
Бакі абмеркавалі графік запланаваных двухбаковых мерапрыемстваў і змястоўнае напаўненне маючага адбыцца 26 - 30 сакавіка 2023 г. афіцыйнага візіту ў Беларусь Міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Фрэдэрыка Шавы.