30 кастрычніка 2024 г. адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Членам Прэзідыума Босніі і Герцагавіны ад Рэспублікі Сербскай Жэлькай Цвіяновіч, якая 16 лістапада 2024 г. зойме пасаду Прэзідэнта краіны.
Суразмоўцы ў пазітыўным ключы абмеркавалі стан двухбаковых адносін, а таксама шэраг канкрэтных пытанняў і перспектыўных тэм супрацоўніцтва Беларусі з БіГ.
Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па зместу 31 кастрычніка 2024 г. у Беларусі II Мінскай канферэнцыі па Еўразійскай бяспецы. Ж.Цвіяновіч падкрэсліла важнасць мерапрыемства для пошуку прымальных для ўсіх шляхоў урэгулявання крызісаў і мірнага суіснавання ў Еўразіі. Будучы Прэзідэнт БіГ пажадала беларускаму боку поспехаў у яго правядзенні і выказала шчырае шкадаванне ў сувязі з немагчымасцю асабістага ўдзелу ў Канферэнцыі па незалежных ад яе прычынах.
Бакі дамовіліся падтрымліваць кантакты і абмеркавалі двухбаковыя мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву.