Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/e2971d39ae0f9167.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з Паслом Харватыі

11 снежня 2017

11-12-2017

11 снежня 2017 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Харватыя ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Тончы Станічычам з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.

А.Краўчанка павіншаваў Т.Станічыча з прызначэннем і выказаў надзею на далейшае паступальнае развіццё адносін паміж Беларуссю і Харватыяй.

Бакі абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, культурнай і іншых галінах, а таксама будучую сустрэчу кіраўнікоў Урадаў краін-удзельніц Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы, падчас якой старшынства ў Арганізацыі будзе перададзена Беларуссю Харватыі.

 

русская версия      English version