Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/e251ed120bf58f3d.html

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Еўдачэнкі з дэлегацыяй федэральнай зямлі Баварыя

13 ліпеня 2018

13-07-2018

12 ліпеня 2018 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Еўдачэнка прыняў дэлегацыю федэральнай зямлі Баварыя (ФРГ), якая знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Дзяржаўнага міністэрства эканомікі, энергетыкі і тэхналогій Баварыі, Прамыслова-гандлёвай палаты Мюнхена і Верхняй Баварыі, Баварскага зямельнага банка.

У сустрэчы таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Петэр Дэтмар.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-германскага супрацоўніцтва ў сферах гандлю і інвестыцый. Асаблівая ўвага была нададзена мерам па павышэнні інвестыцыйнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь, тэматыцы Еўразійскага эканамічнага саюза, перагавораў з ЕС і СГА.

Праграмай візіту таксама прадугледжаны сустрэчы ў ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”, БелГПП, наведванне індустрыяльнага парку “Вялікі камень”, шэрага прадпрыемстваў.

Візіт арганізаваны пры ўдзеле Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене.

русская версия   English version