22 красавіка 2024 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым.
Падчас размовы адбыўся абмен думкамі па актуальнай тэматыцы беларуска-расійскай інтэграцыі ў фармаце Саюзнай дзяржавы.
Абмеркаваны пытанні выканання рашэнняў Вышэйшага Дзяржаўнага Савета, прынятых па выніках пасяджэння, якое адбылося 29 студзеня 2024 г. у г.Санкт-Пецярбургу, маючага адбыцца святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 25-годдзя з дня падпісання Дагавора аб стварэнні . Разгледжана таксама тэматыка ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі.
У рамках саюзнай тэматыкі ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі графік маючых адбыцца ў 2024 годзе мерапрыемстваў органаў Саюзнай дзяржавы, стварэнне саюзнай медыякампаніі, удзел у правядзенні Славянскага базару і свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў").