7 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Прадстаўніком Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) у Рэспубліцы Беларусь Махым Аразмухамедавай.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі з МАМ у рамках праграмнай дзейнасці арганізацыі, у тым ліку пытанні кіравання межамі, садзейнічання добраахвотнаму вяртанню мігрантаў і аказання ім дапамогі, у тым ліку медыцынскай.
Пацверджана зацікаўленасць у далейшым развіцці дадзеных і іншых напрамкаў узаемадзеяння.