Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/e1d2e7d87bee6961.html

Аб сустрэчы першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіча з намеснікам Міністра замежных спраў Узбекістана

08 чэрвеня 2026

 

8 чэрвеня 2026 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Узбекістан Алімжонам Абдулаевым. 

Суразмоўцы абмяняліся думкамі наконт актуальных пытанняў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам, абмеркавалі будучыя мерапрыемствы ў рамках двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы візіт у Беларусь на найвышэйшым узроўні.