20-05-2019
20 мая 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса са старшынёй Камісіі ЗША па захаванні амерыканскай спадчыны за мяжой Полам Пэкерам.
Суразмоўцы абмеркавалі магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў сферы развіцця турызму і захавання культурных аб’ектаў.
Асаблівая ўвага была нададзена тэматыцы Другой сусветнай вайны і трагедыі Халакосту ў кантэксце ўдзелу П.Пэкера 22 мая ў цырымоніі перапахавання астанкаў ахвяр нацысцкага гета ў Брэсце.
русская версия English version