23-07-2019
23 ліпеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Манфрэдам Хутэрэрам з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
Міністр павіншаваў М.Хутэрэра з прызначэннем, выказаўшы надзею на далейшае ўмацаванне актыўнага двухбаковага дыялогу на ўсіх узроўнях, а таксама запэўніў у падтрымцы беларускім бокам узаемавыгадных ініцыятыў у розных сферах.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-германскага супрацоўніцтва, у тым ліку яго гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае напрамкі, тэматыку ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, пытанні рэгіянальнага парадку дня.