Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/e181ba7e90c624df.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ

19 сакавіка 2019

19-03-2019

19 сакавіка 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Прадстаўніком Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) па пытаннях свабоды СМІ Арлемам Дэзірам, які прыбыў у Беларусь з рабочым візітам.

Падчас гутаркі былі абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі з Офісам Прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ, уключаючы напрамкі далейшага ўзаемадзеяння ў медыйнай сферы.