Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/e155bd6bdd3098a5.html

Аб сустрэчы першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіча з Дзяржаўным сакратаром па замежных справах Мазамбіка

29 мая 2026

 

29 мая 2026 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром па замежных справах і справах мазамбікцаў за мяжой Міністэрства замежных спраў і супрацоўніцтва Рэспублікі Мазамбік Марыяй дэ Фаціма Сіман Мансу, якая ўзначальвае дэлегацыю знешнепалітычнага ведамства сваёй краіны. 

Суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, уключаючы гандлёва-эканамічную сферу, графік будучых сумесных мерапрыемстваў, фарміраванне дагаворна-прававой базы, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.

 
 

С.Лукашэвіч праінфармаваў мазамбікскі бок пра прынятае Урадам Рэспублікі Беларусь рашэнне аказаць гуманітарную дапамогу Мазамбіку ў сувязі з нядаўнімі маштабнымі паводкамі.