З задавальненнем пацвярджаю пачатак паставак нафты з ЗША ў Беларусь. Гэта стала магчымым па вынiках дамоўленасцей, якiя былi дасягнуты падчас вiзiта ў Рэспублiку Беларусь 1 лютага 2020 года Дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа i сустречы з Презiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам.
Ажыццяўленне паставак амерыканскай нафты з’яўляецца часткай дзяржаўнай стратэгii па дыверсiфiкацыi крынiц (дастаўкi) i забеспячэнню ўстойлiвай работы нафтаперапрацоўчага комплекса Беларусi ў 2020 i ў наступныя гады.

Разглядаем супрацоўнiцтва з ЗША ў нафтавай галiне як iстотны элемент энергетычнай бяспекi дзяржавы, як важную частку гандлёвага i iнвестыцыйнага ўзаемадзеяння, якое развiваецца бакамi i мае значны патэнцыял, а таксама як фактар забеспячэння суверэнiтэта нашей краiны ў эканамiчнай галiне.
Вядзем работу з амерыканскiм бокам па далейшаму развiццю двухбаковых эканамiчных сувязяў. Новыя магчымасцi ў галiне гандлю i капiталаўкладанняў, якiя створаны намаганнямi Мiнска i Вашынгтона, выгадны амерыканскiм и беларускiм кампанiям.
Беларускi бок прадоўжыць дзейнiчаць у iнтарэсах умацавання партнёрскiх адносiнаў з ЗША, якiя, па нашаму перакананню, прадстаўляюць сабой уклад у агульныя намаганнi па пераадоленню супярэчнасцей у Еўра-Атлантыке i Еўразii.