21 студзеня 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Жаклін Перкінс.
Бакі абмеркавалі асобныя пытанні развіцця адносін паміж краінамі ў кантэксце выхаду Вялікабрытаніі з ЕС.