11 сакавіка 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў прыняў копіі даверчых лістоў паслоў Буркіна-Фасо і Кеніі.
Падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Буркіна-Фасо ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Арыстыдам Рапугдондба Людовікам Тапсоба былі абмеркаваныя пытанні актывізацыі ўзаемадзеяння на міжрэгіянальным узроўні і паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, а таксама развіцця супрацоўніцтва ў галінах сельскай гаспадаркі і адукацыі.
З Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Кенія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Пітэрам Мутуку Матукі былі абмеркаваныя шляхі рэалізацыі дамоўленасцей прэзідэнтаў Беларусі і Кеніі, узаемадзеянне ў галіне харчовай бяспекі, а таксама напрамкі актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Усходняй Афрыкай увогуле.