6 мая 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін сустрэўся з віцэ-міністрам транспарту Рэспублікі Казахстан Талгатам Ластаевым.
Разгледжаны актуальныя пытанні беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва ў аўтамабільнай і авіяцыйнай сферах.
Абмеркавана пытанне аб правядзенні двухбаковых сустрэч на ўзроўні намеснікаў міністра транспарту дзвух краін і ўдзеле беларускай дэлегацыі ў мерапрыемствах першай сустрэчы міністраў транспарту дзяржаў-членаў ШАС і ЕАЭС.