Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/dfe3e7c11be3c1ca.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Румыніі

07 снежня 2021

7 снежня 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віарэлам Машану.

Падчас сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы развіцця беларуска-румынскіх адносін.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у захаванні двухбаковага дыялогу і падтрыманні станоўчай дынамікі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.